Трэйлер да «Свiтанку» планеты малпаў» выйшаў па-беларуску

З 17 ліпеня ў кінатэатрах Беларусі з’явілася новая частка «Планеты малпаў». Гісторыя гэтай франшызы — а гэта ўжо восьмы фільм серыі — адлюстраванне фобій чалавецтва. Як і першыя часткі, новы перазапуск паразітуе на найбольш моцных страхах цывілізаванага свету. Пра гэта паведамляе сайт kinakong. by. Шасцідзесятыя гады, калі былі знятыя першыя стужкі, — гэта часы гонкі ўзбраенняў, «Халоднай вайны», ядзерных выпрабаванняў у абедзвюх звышдзяржавах, палёта чалавека ў космас і высадкі на Месяц. Таму асноўныя трывогі былі звязаныя з ядзернай вайной ды роспаччу перад бясконцасцю сусвету.