![]()
Якой бы ні была падтрымка з Захаду, Беларусі і Украіне трэба быць разам, каб збудаваць паўнавартасныя, свабодныя і дэмакратычныя нацыі. Распад СССР, дзве расійска-чачэнскія вайны, расійска-грузінская война, падзенне міжнароднага аўтарытэту, умацаванне самастойнасці постсавецкіх рэспублік і, як вынік, значная страта Расіяй уплыву на гэтыя краіны, прывялі расійскае кіраўніцтва да неабходнасці дэманстрацыі сілы, якую яно вырашыла ўжыць да сваіх бліжэйшых суседзяў, да украінцаў. Вымушана пакініўшы былыя краіны сацыялістычнага лагера, Расія, каб засцерагчы сферы сваіх інтарэсаў, выступае цяпер у якасці жандарма на тэрыторыі Саюза Незалежных Дзяржаў (СНД).