Святаславу Барановічу прад’яўлена абвінавачванне па справе 19 снежня

Святаславу Барановічу прад’яўлена абвінавачанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Гэта новы, ужо 46-ы фігурант справы па падзеях вечара пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, паведамляе Радыё Рацыя. Як паведамляюць праваабаронцы, да канца следства хлопец будзе утрымлівацца ў ізалятары на вуліцы Валадарскага. Па словах Настассі Лойкі, учора са Святаславам Барановічам здолеў сустрэцца адвакат, аднак пакуль не вядома, ці належыць хлопец да штабу кагосьці з кандыдатаў у прэзідэнты альбо нейкай палітычнай арганізацыі. Рубрика: политика