Amnesty International: Беспрэцэдэнтнае пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International у сваёй заяве канстатуе, што праз 6 месяцаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ціск на іншадумства ў гэтай краіне не слабее. Amnesty International працягвае заклікаць да вызваленьня ўсіх вязьняў сумленьня, якія былі затрыманыя і асуджаныя за мірнае ажыцьцяўленьне свайго права на свабоду сходаў і выказваньне меркаваньняў, паведамляе Радыё Свабода. Арганізацыя зноў заклікае беларускія ўлады паважаць правы ўсіх зьняволеных і правесьці неадкладнае і бесстароннае расьсьледаваньне абвінавачаньняў у парушэньнях правоў чалавека, якія мелі месца, уключаючы катаваньні і жорсткае абыходжаньне ў месцах пазбаўленьня волі. Рубрика: политика