Алесь Бяляцкі: Крым з'яўляецца тэрыторыяй Украіны

Былы палітвязень адказаў на пытаньні беларусаў. Онлайн-канферэнцыя з удзелам Алеся Бяляцкага прайшла на сайце «Радыё Свабода». - Паважаны Алесь! Віншую Вас з вызваленнем! Хацелася б знаць ваша меркаванне наконт уплыву СМІ на палітычнае жыццё ў Беларусі! на беларускім тэлебачанні можна пачуць меркаванне ўлады! меркаванне апазіцыі (тыя хто не мае інтэрнэту) можна пачуць толькі перад выбарамі! можа патрэбна стварыць тэлеканал які нельга заглушыць каб кожны жыхар у кожным кутку краіны меў магчымасць кожны дзень чуць іншае меркаванне на падзеі вакол.