Дажыць да «Апошняга золку» (Вiдэа, аўдыё)

«Апошні золак» працягвае традыцыі, закладзеныя ў свой час праектамі «Сьвяты вечар», «Народны альбом», «Я нарадзіўся тут». Толькі дадзены праект прысьвечаны іншай істотнай і актуальнай тэматыцы – праблеме сьмяротнага пакараньня. Беларусь зьяўляецца апошняй краінай у Эўропе і на постсавецкай прасторы, дзе дагэтуль існуе пакараньне сьмерцю. За апошнія 17 гадоў было зьдзейсьнена каля 400 расстрэлаў, вядомы толькі адзін выпадак, калі сьмяротны прысуд быў заменены на турэмнае зьняволеньне. Удзельнікі праекту выказваюцца за адмену сьмяротнага пакараньня і спадзяюцца, што праект прыцягне дадатковую ўвагу да праблемы, паспрыяе спыненьню падобнай практыкі ў Беларусі, пишет tuzin.