«Сны сасны» голасам Барадулiна

Другая пасьмяротная кніга народнага паэта мае зьявіцца з друку 13 чэрвеня ў выдавецтве «Галіяфы». Яна задумвалася самім аўтарам яшчэ чатыры гады таму. Начытаць у студыі ды запісаць выбраныя народным паэтам вершы дапамог тады ягоны даўні сябра Алесь Камоцкі. Ён жа ўзяўся і за набор, макетаваньне ды афармленьне кнігі. Да справы далучыўся фотамастак Вадзім Грудзько. Ён падабраў да кожнага верша свае здымкі. найбольш адпаведныя стылзва ды эмацыйна. Але тады дайсьці да друку кнізе перашкодзілі іншыя клопаты, паведамляе «Радыё Свабода».