Глухата

Лукашэнка так i не выказаў спачуванняў у сувязі са смерцю знанага беларускага паэта Генадзя Бураўкіна. Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю расійскага музыказнаўцы і тэлевядучага Станіслава Бэлзы. А вось спачуванняў у сувязі са смерцю знанага беларускага паэта, беларускага дыпламата, былога кіраўніка Беларускага тэлебачання Генадзя Бураўкіна не выказаў. І ў сувязі са смерцю народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна адразу не выказаў - ужо толькі пасля таго, як грамадскасць пачала абурацца. Хаця, на мой погляд, зрабіць гэта быў проста абавязаны.