![]()
Пераможцы літаратурнай прэміі Ежы Гедройца адзначылі, што сучасная айчынная літаратура мае вялікі патэнцыял. Яны ўпэўненыя ў тым, што ў хуткім часе “беларускі космас” будзе запатрабаваны ва ўсім свеце.
Увечары 2 чэрвеня ў гатэлі “Вікторыя” прайшла цэрымонія узнагароджвання пераможцаў трэццяй літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Пераможцам быў абраны твор Ігара Бабкова “Хвілінка: Тры гісторыі”. Ён атрымаў чэк ад Idea Bank. Другое месца дасталася твору “Шклатара” Артура Клінава, які атрымаў творчую стыпендыю на шведскім востраве Готланд.