На курсах «Моваведа» ўсім ахвотным не хапіла крэслаў

У чацвер 22 мая ў Мінску адкрыліся новыя бясплатныя курсы беларускай мовы «Моваведа». Арганізуе і вядзе «Моваведу» філолаг Аляксей Шэін, піша «Наша Ніва». «Гэтыя курсы, насамрэч, былі першыя бясплатныя курсы беларускай мовы ў краіне. Мы пачалі ў 2008 годзе цягам пяці гадоў правялі 6 сезонаў курсаў. Гэта былі кароткія курсы, па тры месяцы. Потым курсы сышлі ў адпачынак, аднак за гэты час зявіліся «Мова ці кава» і «Мова нанова». Цяпер «Моваведа» вяртаецца ў іншым фармаце. Цяпер мы плануем весці заняткі цягам года», — паведаміў Шэін. «Моваведу» ладзяць у канферэнц-зале бізнэс-цэнтра «Велеа» на вуліцы Францішка Скарыны.