![]()
Як зьнiшчаюць сталiцу Беларусi. 9-га траўня адбылася адметная падзея ў беларускім Сеціве. Журналіст Валеры Каліноўскі хадзіў па Менску, размаўляў зь людзьмі на розныя тэмы, а апэратар здымаў на відэа і перадаваў у эфір усе ягоныя размовы і перамяшчэньні ў рэальным часе, паказваючы пэрспэктывы і панарамы горада.Эфэкт прысутнасьці для гледача сапраўды адбыўся. Ніякія відэарэпартажы, інтэрвію, здымкі схаванай камэрай, відэасюжэты, апытанкі і т. п. і блізка не даюць такога адчуваньня тымчасовасьці прасторы, месца і атмасфэры, як гэтае фіксаванае камэрай хаджэньне і гаварэньне ў рэальным часе.
Рубрика: общество