![]()
Беларусы дзякуюць «дзеду» Астрожскаму за перамогу над маскоўцамі. У сацыяльных сетках з’явілася выява славутага гетмана Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага з жартаўлівым подпісам, паведамляе «Еўрарадыё». Надпiс «Спасіба дзеду за пабеду» зроблены на «трасянцы». Гэта рэакцыя беларусаў на расейскую прапаганду, прысвечаную ўгодкам перамогі ў Другой сусветнай вайне, і на дзейнасць расейскіх уладаў у дачыненні Украіны.Гетман Астрожскі камандаваў войскам ВКЛ, якое 8 верасня 1514 года разбіла пад Оршаю ўтрая большае войска Маскоўскай дзяржавы.
Рубрика: общество