Аднавіць непарушнасць ахоўнай зоны Курапатаў

Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі нарады экспертаў па сітуацыі вакол Курапатаў, што адбылася ў Мінску 16 красавіка. Грамадскае абмеркаванне прызначана на 17 красавіка а 15.00 у Доме культуры аграгарадку Лясны (Мінскі раён), пiша «Новы час».У экспертаў выклікала пытанні тэма дэталёвага планавання тэрыторыі менавіта каля заходняй мяжы Курапатаў. Рэч у тым, што грамадскасці прапануюць абмеркаваць праект гэтай забудовы, калі ён ужо часткова здзейснены. Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «БелРэстІнвест» ужо пабудавала на 51-м кіламетры МКАД каля Курапатаў аб’ект прыдарожнага сервісу з першапачатковай назваю «Бульбаш-хол». Рубрика: общество