Улад Ярун: «Беларуская музыка мае ўласнае аблічча» (Відэа)

Беларускiя музыкі не падобныя да ўкраінскіх і расейскіх, лiчыць украінскі саўндпрадусар. Украінскі саўндпрадусар і гукаінжынэр Улад Ярун распавёў у інтэрвію Tuzin.fm пра сяброўства зь «Ляпісамі», працу ў «Океане Ельзи» і беларускі музычны канцэпт, які адрозьнівае нашых музыкаў ад расейцаў ды ўкраінцаў.Улад Ярун – сам выдатны музыкант. Доўгі час ён граў на гітары ў гурце Karna з Івана-Франкоўскую, а потым ушчыльную заняўся гукарэжысурай, увайшоў у склад гурта «Океан Ельзи» у якасьці канцэртнага гукаінжынэра. Ён чараваў над гукам шмат якіх выканаўцаў, у тым ліку над апошнімі альбомамі гурта «Ляпіс Трубяцкі» і гурту «ТІК». Рубрика: культура