![]()
У Палацы вэтэранаў прэзэнтацыя “Полацкага сшытку” - артэфакту беларускай музычнай культуры. Канцэрт памяці Арыны Вележ (Вячоркі).Шмат часу мінула з 1960-х, калі вядомы беларускі навуковец Адам Мальдзіс адшукаў у сховах Ягелёнскай бібліятэкі ў Кракаве (зь вернутых немцамі рабункаў ІІ-й сусьветнай вайны) унікальны збор нотных запісаў сярэднявечча (ён быў замест кардону ўклеены ў адзін з Полацкіх кніжных фаліянтаў), а дагэтуль не згасаюць публікацыі ў навуковай і папулярнай прэсе пра яго.Музычныя кампазыцыі гэтага збору выдаваліся на вінылавых кружэлках, кампакт-касэтах, CD ў Польшчы, Нямеччыне, Вугоршчыне, Украіне, Расеі, а ў 2012 годзе выйшаў канцэптуальны беларускі альбом, дзе сабраныя найлепшыя інтэрпрэтацыі гэтых твораў за ўсю гісторыю іх вяртаньня дамоў.
Рубрика: культура