Гісторыя Камоцкіх, расказаная імі самімі

Кася Камоцкая і Алесь Камоцкі ў беларускай музыцы ўжо тры дзясяткі гадоў. І яна, і ён часта даюць сольныя канцэрты, маюць багатую дыскаграфію і нямала сваіх прыхільнікаў. Праўда таямніцы прыватнага жыцьця асабліва не распавядаюць, таму некаторыя часам гадаюць — дык Камоцкія гэта брат і сястра? Ці проста маюць адно і тое ж прозьвішча? Ці можа муж і жонка? А калі так, дык чаму іх рэдка пабачыш разам і чаму яны не даюць сумесных выступаў, хоць працуюць у адной і той жа музычнай плыні. А калі разьвяліся — зноў жа — чаму прозьвішча адно і тое ж. Праўду ведаюць толькі набліжаныя сябры Камоцкіх. Рубрика: культура