![]()
23-гадовая гамяльчанка Марыя Квіцінская гатавала кактэйлі Молатава для ўкраінскіх пратэстоўцаў у той час, як цэнтр Кіева расстрэльвалі снайперы. Выпускніца кафедры паліталогіі БДУ Марыя Квіцінская прыехала ў Кіеў у жніўні мінулага года пасля бясплённых спробаў знайсці працу па спецыяльнасці ў Беларусі. Тады дзяўчына і падумаць не магла, што праз некалькі месяцаў будзе ўдзельнічаць у новай украінскай рэвалюцыі. Пра тое, чым яна займалася на Майдане, як ратавалася ад снайперскіх куляў і навошта рызыкавала жыццём дзеля перамен у чужой краіне, «Новы час» пагутарыў з Марыяй.
Рубрика: общество