![]()
Ключавыя пазыцыі ў краіне абстаўлены расейцамі і расейскімі цітушкамі. Тактыка Захаду адносна акупацыі Украіны Масквой была зразумелай адразу, і нават наперад. Але трэба было, каб мінула два тыдні бязвыніковай гаварыльні пра іхную «заклапочанасьць», каб адбылася фактычная анэксія Крыма, каб усім, хто ня ў стане быў разумець, усё стала зразумела. Заходнія палітыкі паводзяць сябе дакладна так, як некалі пры здачы Чэхаславаччыны Гітлеру. І таксама, як той Чэмбэрлен, яны задаволеныя сабой, пiша Зянон Пазьняк на сваiм сайце.Зразумела, што цяперашнія чэмбэрлены вырашылі ўлагодзіць Пуціна (як гэта знаёма!): аддаць яму Крым і абараніць Украіну.
Рубрика: политика