![]()
Як толькі Расея «ўстае з кален», яна адразу пачынае думаць, што б да сябе далучыць. Я, напрыклад, зусім ня супраць, каб Расея «ўстала з кален», «падняла галаву», расла, квітнела, разьвівалася. Заўсёды радуюся, калі гэта ўдаецца самым розным нацыям. Але сёньняшняя Расея, на жаль, увесь свой (зусім не адназначны) пад’ём выкарыстоўвае не на паляпшэньне жыцьця ўласнага народу — школы, дарогі і бальніцы, а на жаданьне кагосьці да сябе далучыць. Зноў-такі, як гэта часта бывае ў расейскай гісторыі, — энэргія ідзе ня ўглыб, а ўшыр.Развал СССР даваў надзею, што Расея можа стаць «нармальнай», дэмакратычнай, неімпэрскай краінай, накіраванай «унутр сябе», на стварэньне камфортнага і справядлівага жыцьця для ўласнага народу.
Рубрика: политика