![]()
Вы можаце сабе ўявіць, што вас заводзяць у камеру, дзе няма святла (толькі начное асвятленне круглыя суткі) і вады. Не гарачай, а проста вады. Каб яе ўключылі, трэба спецыяльна прасіць прадольнага.…Не думаю, што гэта робіць кожны ў камеры на 7 чалавек, пасля таго як сходзіць у прыбіральню. Ідзем далей. 7 чалавек паліць. Фортка проста не адкрываецца. Т.б. не таму што нехта лянуецца, а таму што яе закрылі такім чынам, каб яе не адкрылі. І як, соры, у гэтым смуродзе знаходзіцца таму, хто не паліць ці не выносіць тытунёвы пах?Ідзем далей. Вас выводзяць з камеры і кажуць, што вы едзеце ў суд.
Рубрика: политика