Актывіста звольнілі за сумленную працу ў выбарчай камісіі?

На паседжанні прафкама УП “Мінгарсвет” прынята рашэнне пра звальненне прыхільніка Руху “За Свабоду” Юрася Шпака-Рыжкава паводле артыкула 142 Працоўнага кодэксу (“за прагулы”). Паседжанне сябраў прафкама з удзелам прадстаўнікоў адміністрацыі прадпрыемства адбылося 10 студзеня. Паводле пратакола паседжання, прафкам прыняў рашэнне “даць згоду на звальненне за прагулы без паважлівых прычынаў у адпаведнасці з п. 5 артыкула 142 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь”. Адміністрацыя прадпрыемства мяркуе, што актывіст прагуляў працу з 14 па 17 снежня. Рубрика: политика