Як знесці дом?

Суд Маскоўскага раёна Мінска 14 студзеня 2014 года прыняў беспрэцэдэнтнае рашэнне. Яно заключаецца ў тым, каб высяліць на вуліцу «без прадастаўлення іншага жылога памяшкання» сям’ю з двума непаўналетнімі дзецьмі. Прычым, не «нядбайных бацькоў», а сям’ю даволі добрую. Дом, у якім жыла сям’я Завілейскіх, раптоўна спатрэбіўся пад знос для новай забудовы СЗАТ «ЛадаГарант».Дом, які пабудавалі… хто?У дом барачнага тыпу па 2 -й вуліцы Шчорса, 6, сям’я Завілейскіх засялілася 16 снежня 2003 года. Гэта дом дзяржаўнага жыллёвага фонду, якім распараджалася прадпрыемства «Мінскі зааветснаб». Рубрика: общество