![]()
Адзін з наймацнейшых тайбаксёраў Беларусі расказаў, што ён думае пра мову, «Пагоню» і спадчыну ВКЛ. Дзьмітрый Валент, вядомы ў байцоўскім асяродку пад мянушкай «Чорны Валет», пры канцы мінулага году здабыў чарговае чэмпіёнскае званьне, перадае «Радыё Свабода».Цяпер у ягоным актыве 13 тытулаў чэмпіёна сьвету ў розных вэрсіях і 4 — чэмпіёна Эўропы. На чым грунтуецца дамінаваньне беларускіх спартоўцаў у сьвеце муай-тай?— Каб тайляндзкі бокс трапіў у праграму Алімпійскіх гульняў, відаць, найбольш радаваліся б спартовыя функцыянэры — зь дзясятак дадатковых мэдалёў быў бы забясьпечаны.
Рубрика: общество