Наста Шпакоўская: Мару «людзьмі звацца» мы проста ціха беражэм

Гурт Naka прадставіў песню пра даўнюю мару беларусаў. Кампазыцыя «Чакаем» упершыню прагучала летась на канцэрце Naka piano. Гэта акустычны праект, які заснавала вакалістка Наста Шпакоўская і клявішніца Ірына Кліменка. Акрамя пераасэнсаваных на больш камэрны лад песень гурта Naka у межах гэтага праекту гучаць зусім новыя рэчы. Сярод іх і гэты твор, паведамляе партал tuzin.fm.«Мяне натхніла на напісаньне гэтай песьні памяркоўнасьць беларусаў. Усеагульнае адвечнае жаданьне перачакаць з думкаю, што ўсе праблемы зьнікнуць неяк самі па сабе, - кажа Наста Шпакоўская. Рубрика: культура