Фотафакт: На беларускіх грашах зьявілася тарашкевіца і назва Менск

Надпіс клясычным правапісам і беларуская назва Менск упершыню зьявіліся на беларускіх грашах. Адноўленая таксама традыцыя выкарыстоўваць на беларускіх грашах беларускую лацінку і лаціну, піша у сваім блогу Вінцук Вячорка.21 лістапада 2013 году Нацыянальны банк выпусьціў манэты двух наміналаў: срэбную 20 Br (33,62 г) і мядзяна-нікелевую 1 Br (19,5 г). Выявы на іх аднолькавыя, прысьвечаныя слуцкім паясам. На рэвэрсе гэта стылізаваная выява вокладкі каталёгу з тэкстам: Каталёг выстаўкі слуцкіх паясоў Беларускага дзяржаўнага музэю. Красавік 1927 г. Рубрика: общество