«Час сэканд-хэнд» Святланы Алексiевiч выйшаў па-беларуску

Кніга Святланы Алексіевіч, якая была перакладзеная на многія мовы і атрымала некалькі прэстыжных літаратурных прэмій, цяпер даступная па-беларуску. Твор пабачыў свет у серыі «Кнігарня пісьменніка» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. На беларускую мову яго пераклалі Валер Стралко і Ціхан Чарнякевіч, паведамляе сайт Саюзу беларускіх пісьменнікаў.У прадмове аўтарка піша: «За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму выгадавалі адмысловы чалавечы тып — homo soveticus. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго «саўком». Рубрика: культура