![]()
У сервісе праверкі арфаграфіі і стылю LanguageTool стала даступная беларуская мова. Яна зявілася ў версіі праграмы 2.4. Каб праверыць правільнасць набранага тэксту, трэба адкрыць сайт LanguageTool, абраць унізе вакна беларускую мову і ўставіць тэкст.Выглядае на тое, што пакуль праграма правярае ў беларускім тэксце толькі арфаграфію, бо памылак стылю не бачыць зусім, адзначае «Наша Ніва».Слоўнік праграмы ўключае ў сябе словы на «наркамаўцы», таму словы, напісаныя на «тарашкевіцы», пазначаюцца як памылковыя.LanguageTool 2.4 існуе як анлайн-сервіс, а таксама як асобная праграма і як дадатак да браўзэра Mozilla.
Рубрика: общество
Темы:
праверыць арфаграфію