![]()
Старшыня Рады БНР звярнулася да беларусаў за віншаваньнем за нагоды Калядаў і Новага году. «Радыё Свабода» прыводзіць тэкст звароту Івонкі Сурвілы:«Дарагія Суродзічы!Віншую вас з надыходзячымі Сьвятамі Божага Нараджэньня і з Новым 2014 Годам, і жадаю вам усяго найлепшага. З глыбіні сэрца жадаю, каб «Уладар вялікіх сонцаў» паслаў «праменьне Свае хвалы» на наш прыгожы край.Адначасна, хачу падзяліцца з вамі словамі Альбэрта Эйнштэйна, якія мяне моцна ўразілі. Эйнштэйн казаў, што «сьвет ёсьць небясьпечным ня столькі дзеля тых, што робяць зло, як дзеля тых, што глядзяць на гэта і не рэагуюць».
Рубрика: общество