У Мінску адкрываецца бар «Тутэйшыя» са зніжкамі для беларускамоўных

На вуліцы Карла Маркса адчыняецца бар «Тутэйшыя» з невысокімі коштамі і зніжкамі для беларускамоўных. Напрыканцы года ў Менску адчыняецца новая пляцоўка. Бар «Тутэйшыя» размесціцца па адрасе вул. Карла Маркса, 21 (суседнія дзверы з піцэрыяй «Перчык»). Адчыняюць месца нашыя старыя знаёмыя з праекту CoffeeLab – за бізнесовы складнік адказвае Арцём, за ідэалагічна-дызайнерскі – Уладзімір aka Mrrr, піша 34mag.net.Аздабленне інтэр’ера – у канцэпцыі national-fusion, з купай сімвалаў: ад вясковых гліняных жбаноў і элементаў рыцарскай амуніцыі да стосу газет «Праўда» і баксёрскіх пальчатак. Рубрика: общество