![]()
Прэзэнтацыю свайго новага альбому "Варанок" Зьміцер Вайцюшкевіч вырашыў зрабіць у адной зь менскіх саўн. Каб падкрэсьліць задушэўнасьць сваёй працы.
Апрануты ў белы гарнітур сьпявак сустрэў журналістаў з шырачэзнай усьмешкай на вуснах.
Ён запрасіў прадстаўнікоў прэсы ў адну зь менскіх саўн, набыў шашлыкоў ды піва. "Шчыра казаць, хвалююся, бо даўно прэс-канферэнцый не даваў, – сьцішаным голасам прызнаецца сьпявак ды тут жа голасна запрашае ўсіх частавацца. – Заўважце, усё без спонсараў!".
Новая праграма "Варанок" вырашана ў жанры шансону і запісаны разам з музыкамі WZ-orkiestra ды Apple Tea.
Рубрика: культура