![]()
Пісьменніца марыць аб тым, каб раман пра Брэст «Рыбін горад» натхніў англамоўных чытачоў на паездку ў Беларусь.
Кніга выйшла ў друкаваным і электронным выглядзе пад назвай Down Among The Fishes ў лонданскім выдавецтве Glagoslav. Тут таксама выходзілі пераклады «Дзікага палявання караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча і «Хатынскай аповесці» Алеся Адамовіча.
«Сёння Беларусь, якая асацыюецца ў асноўным з асобай прэзідэнта Лукашэнкі, застаецца ўсё яшчэ невядомай для заходняга свету. Наталка Бабіна піша аб сваёй Беларусі, дзе, нягледзячы на шматлікія стэрэатыпы аб гэтай краіне, людзі насалоджуюцца паўнавартасным жыццём: яны кахаюць, працуюць, шукаюць і знаходзяць шчасце, змагаюцца з абставінамі, смяюцца і плачуць.
Рубрика: культура