БНФ пазбаўляюць офісу

Падчас навагодніх сьвятаў на Управу Партыі БНФ дастаўлены ліст са ЖРЭА Савецкага р-ну г. Менску. У ім паведамляецца, што Партыя БНФ і ГА БНФ Адраджэньне павінныя вызваліць памяшканьне па заканчэньні тэрміну арэнды. Новыя дамовы арэнды заключацца ня будуць. Фармальная прычынай называецца тое, што нібыта цягам 3-х месяцаў у 2010 годзе ўзьнікамі запазычанасьці на аплаце арэнды. Названыя прычыны зьяўляюцца цалкам надуманымі. Максымальныя пратэрміноўкі аплаты, што ўзнікалі цягам мінулага году, складалі 3 дні. На дадзены момант ніякіх запазычанасьцяў няма. Рубрика: политика