Футбаліст Радзівонаў: Размаўляць па-беларуску модна (Відэа)

Форвард нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі і барысаўскай каманды БАТЭ Віталь Радзівонаў у сьнежні адсьвяткуе 30-годзьдзе. Нягледзячы на салідны па спартовых мерках узрост, за тур да заканчэньня першынства ён упэўнена выйграе бамбардырскую гонку, прычым, ужо ў рангу чэмпіёна краіны. У калектыве за свае рознабаковыя здольнасьці і інтарэсы Радзівонаў атрымаў мянушку «Прафэсар». Магчыма, такі «тытул» дазваляе глядзець на сьвет шырэй за спартовыя рамкі: так, Віталь часьцей за іншых спартоўцаў выказвае сваё стаўленьне да роднай мовы. Рубрика: культура