![]()
17 лістапада ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца прэзентацыя дыска аўтэнтычных песень «Пад ясну зарыцу». Зборнік заснаваны на песенна-абрадавых традыцыях Міёршчыны і складаецца з матэрыялаў аўдыёкалекцыі Сяргея Панізьніка, запісаных у 1968–69 гадах, паведамляе ultra-music.Гэтую аўдыёкалекцыю можна назваць сапраўднай анталогіяй: тут раскрыты багацейшы пласт традыцыйнага сольнага і сумеснага спявання. Аўтар запісу імкнуўся максімальна поўна зафіксаваць усё, што захавала выдатная памяць спявачак Міёршчыны, таму на дыску будзе прадстаўлена шмат калядных, купальскіх, валачобных, вясельных і радзінных песень.
Рубрика: культура