Пастырское послание на Пасху Архиепископа Тадеуша Кондрусевича

Уваскрослы Хрыстус - надзея сучаснага свету Пастырскае пасланне на Вялікдзень 2011 Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі! 1. Гэтымі словамі велікоднага прывітання ўсіх вас вітаю і віншую са святам святаў - Пасхай нашага Пана Езуса Хрыста. Слова сапраўды азначае факт уваскрасення і зяўляецца той абсалютнай праўдай, на якой апосталы абапіралі сваю місію. 2. Уваскрасенне Хрыста зяўляецца падмуркам нашай веры. Без фізічнага ўваскрасення Езуса няма збаўлення. Рубрика: общество