Міністэрства інфармацыі папярэдзіла часопіс "Архэ"

Нагодай для папярэджаньня сталі недакладныя выходныя зьвесткі нумару выданьня, прысьвечанага падзеям 19 сьнежня. Як гаворыцца ў папярэджаньні, у парушэньне закону Аб сродках масавай інфармацыі у выходных зьвестках № 1-2 часопіса Аrche. Пачатак за 28 лютага 2011 году адсутнічае імя па бацьку галоўнага рэдактара выданьня, няправільна паведамлена пра нумар пасведчаньня аб яго дзяржаўнай рэгістрацыі, а таксама не пазначаны рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіраваньня ў сфэры масавай інфармацыі, які зарэгістраваў гэты часопіс, паведамляе Радыё Свабода. Рубрика: политика