Саслужывец: «У нашай частцы падазроны ня мог навучыцца выбуховай справе»

Маладафронтавец Іван Шыла, які служыў у войску з асноўным падазроным у справе тэракту ў мэтро, на 99% перакананы, што гэта ён фігуруе на відэа, якое дэманструе сьледзтва. «У нас не было курсаў па вывучэньні выбуховых прыстасаваньняў», — паведаміў «Свабодзе» актывіст «Маладога фронту» з Салігорску Іван Шыла, які, як выявілася, служыў з асноўным падазроным у справе тэракту ў адным дывізіёне ў вайсковай частцы пад Лепелем. 20 красавіка пра такія курсы паведаміў адзін з інтэрнэт-рэсурсаў: «Гэта лухта. Магчыма, гэта ўласьціва нейкім сапёрным часткам, але ў нас такога не было і не было такіх пасадаў, каб дзеля іх рыхтаваць адмыслоўцаў у выбуховай справе. Рубрика: криминал