Чаргінец асудзіў блогера Ліпковіча

Прэзідыум пралукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў Беларусі прыняў заяву з нагоды выбуху ў мінскім метро. Пісьменнікі не толькі асудзілі «бесчалавечны акт», але і падтрымалі «крокі ўлад па абмежаванні дзейнасці некаторых сайтаў у інтэрнэце, якія заклікаюць людзей да гвалтоўных дзеянняў у адносінах да органаў улады і грамадства». СПБ таксама скарыстаўся нагодай тэракту, каб... асудзіць блогера Яўгена Ліпковіча, паведамляе Наша нiва. «Саюз пісьменнікаў Беларусі рашуча асуджае дзеянні падобных асоб, так званых апазіцыянераў, як Яўген Ліпковіч, які выкарыстоўвае фашысцкія метады, заклікае да спальвання ў грамадскіх месцах кніг, так або інакш садзейнічае тым адмоўным сілам, чые дзеянні накіраваны супраць народа Беларусі і яго ўлады». Рубрика: политика