![]()
Міліцыянты спрабуюць пранікнуць на кватэру дачкі праваабаронца Валерыя Шчукіна па вуліцы Данілы Сердзіча ў Менску.
Валеры Шчукін, які знаходзіцца ў кватэры, паведаміў, што там сабраліся яго сябры, каб адзначыць дзень народзінаў, паведамляе Радыё Свабода.
Мы вырашылі проста папіць гарбаты.
Аднак да кватэры прыйшлі міліцыянты і пачалі патрабаваць адчыніць дзьверы:
Спрабуе ўварвацца міліцыя, каля пяці чалавек, з мэтай, як яны сказалі, праверкі дакумэнтаў. Яны барабанілі ў дзьверы, адключылі электрычнасьць.
Рубрика: политика