![]()
Пракурор Маскоўскага раёну Менску паведаміў Маі Абромчык, што па яе скарзе пракуратура завяла крымінальную справу на нявысьветленую асобу.
Аднак міліцыя ў гэтай справе не фігуруе, паведамляе Радыё Свабода.
Маю Абромчык падчас разгону акцыі пратэсту 19 сьнежня ў Менску жорстка зьбілі супрацоўнікі АМАПу. Яна цьвердзіць, што міліцыянты зламалі ёй нагу. Мая падала скаргу на гэтыя дзеяньні міліцыянтаў.
У судова-мэдычнай экспэртызе, якая была зроблена на патрабаваньне пракуратуры, адзначана, што траўмы, зафіксаваныя ў Маі, могуць быць нанесеныя прадметам, падобным да міліцэйскай дубінкі.
Рубрика: политика