Чарговы падазраваны па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках"

Новы падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках - Віталь Стажараў. Адразу пасьля прэзідэнцкіх выбараў ён вымушаны быў з’ехаць з Беларусі, паведамляе ПЦ Вясна. Папярэдне юнаку некалькі разоў дасылалі позвы з’явіцца на допыт у якасьці сведкі, а 7 лютага на кватэры ягонай бабулі быў праведзены ператрус, у выніку якога сканфіскаваныя дыскі і літаратура. 30 сакавіка бабулі Стажарава была ўручаная позва за подпісам старэйшага следчага упраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці А Дарашэвіча. Стажарава выклікалі па допыт у якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 года. Рубрика: политика