Багданкевіч: Юрый Алымаў — ціхі выканаўца

Пасля таго, як кіраўнік праўлення Нацбанка, Герой Беларусі Пётр Пракаповіч перанёс складаную аперацыю на сэрцы, яго паўнамоцтвы перайшлі да двух першых намеснікаў — Юрыя Алымава і Мікалая Лузгіна. Паколькі Пракаповіча чакае доўгая рэабілітацыя, можна лічыць, што ў галоўнага банка краіны з’явіўся новы кіраўнік. Але хто, Алымаў ці Лузгін? Па словах кіраўніка упраўлення інфармацыі Нацбанка Анатоля Драздова, абавязкі Пракаповіча выконвае менавіта Юрый Алымаў, паведамляе Наша нiва. Што пра яго мяркуе былы старшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч? Якіх пазіцый прытрымліваецца выканаўца абавязкаў? «Гэта ціхі выканаўца, пра якога я не магу сказаць нічога — ні добрага, ні дрэннага», — узгадвае Багданкевіч. Рубрика: экономика и бизнес