Бацька Міколы Статкевіча вярнуўся ў Беларусь

Віктар Статкевіч па-ранейшаму жыве ў самоце ў сваёй баранавіцкай кватэры і штодня чакае новых лістоў ад сына. Напрыканцы сакавіка Віктар Паўлавіч з’язджаў ва Украіну да старэйшага сына Аляксандра. Але з’ехаў не канчаткова, як паведамлялі некаторыя беларускія СМІ, а дзеля таго, каб… ажаніць унука Андрэя, паведамляе Народная воля. “Пра тое, што я нібыта пераехаў жыць да сына Аляксандра ва Украіну, я ўпершыню даведаўся ад самаго Сашы, а ён прачытаў гэта дзесьці ў Інтэрнеце, – распавеў Віктар Паўлавіч мясцовай газеце Intex-press. Рубрика: политика