![]()
Аляксандра Атрошчанкава пасля хваробы на грып перавялі ў працоўны атрад, а ў калоніі прэс-сакратара Андрэя Саннікава наведалі бацькі.
Сустрэча праходзіла на выходных з дазволу Мінскага гарадскога суда, што нядаўна пераглядаў справу ў касацыйным парадку, паведамляе Радыё Рацыя.
- Сашу з карантыну перавялі ў атрад і ён будзе па-мойму рамантаваць абутак. Саша сказаў, што ў калоніі была нейкая эпідэмія грыпы, ён таксама хварэў, цяпер ужо добра сябе адчувае і не скардзіцца, кажа, што стасункі з усімі ў яго добрыя.
Распавяла жонка Атрошчанкава Дар’я Корсак.
Рубрика: политика