16 красавіка Андрэю Пачобуту спаўняецца 38 гадоў

16 красавіка спаўняецца 38 гадоў журналісту Андрэю Пачобуту, які цяпер знаходзіцца ў гарадзенскай турме паводле абвінавачаньня ў абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. З гэтай нагоды Радыё Свабода пагутарыла з жонкай Пачобута Аксанай. Знаткевіч: Аксана, ці будзе ў вас магчымасьць найбліжэйшым часам пабачыцца з мужам? Аксана Пачобут: Пакуль я гэтага ня ведаю. Да гэтага часу ў мяне не было такой магчымасьці. У бліжэйшы час адвакат зьбіраецца падаць хадайніцтва. Дазвол дае або не дае сьледчы. Калі ён дазволу ня дасьць, ён мусіць патлумачыць, чаму гэта перашкаджае сьледзтву. Рубрика: политика