Алег Корбан: Лісты Лукашэнку не пісаў, інтэрв’ю БТ не даваў

7 студзеня з «амерыканкі» быў вызвалены сябра АГП Алег Корбан. Ён узначальваў штаб Яраслава Раманчука па Мінску. «Наша Ніва»: Алег, на падставе чаго Вас вызвалілі? Алег Корбан: Выпусцілі на ўмовах падпіскі аб нявыездзе і неразгалошвання таямніцы следства. Я зразумеў, што на такіх самых умовах, як Рымашэўскага і Дзмітрыева. Забаранілі нават каментаваць умовы ўтрымання, якія цяжка назваць здавальняючымі. Днём выклікалі, сказалі, каб збіраўся. Чаму вызваляюць, не паведамілі. «НН»: Можа таксама пісалі ліст на імя Лукашэнкі? АК: Не, не пісаў. Рубрика: политика