«ПрайдзіСветы», якія робяць беларускамоўнай сусветную літаратуру

Джэйн Остэн, Артур Конан Дойл, Чак Паланюк, Кафка... Гэта далёка не поўны спіс аўтараў, якіх можна пачытаць па-беларуску ў інтэрнэце. Часопіс «ПрайдзіСвет» ужо 4 гады займаецца ўзбагачэннем беларускай мовы і за гэты час 1126 твораў зрабіліся беларускамоўнымі. Generation.by напрасіўся ў госці да маладой рэдакцыі некамерцыйнага праекта, які днямі выпусціў новую порцыю перакладаў замежнай літаратуры пра бунтарскі дух біт-пакалення 60-х.Каманда маладых людзей, якія некалі сустрэліся на менскіх літаратурных курсах, цяпер у свой вольны час перакладае слынных замежных аўтараў на беларускую. Рубрика: культура