![]()
Міністэрства эканомікі Беларусі адмяніла некаторыя ранейшыя пастановы, якія датычыліся цэнаўтварэння.
У прыватнасці страцілі сілу пастанова міністэрства ад 26 лютага 2004 года № 51 «Пра парадак фармавання тарыфаў на паслугі па ўсталёўцы ахоўнай сігналізацыі ў кватэрах» і пастанова ад 21 студзеня 2010 года № 11 «Пра зацвярджэнне прэйскуранта на паслугі па правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў».
Цяпер кампаніі і прадпрымальнікі могуць самастойна вызначаць цану на гэтыя паслугі.
Першым адгукнуўся дзяржаўны «Белтэхагляд».
Рубрика: экономика и бизнес
Темы:
паслугі