За вашу і нашу свабоду!

На мінулых выходных у Каўнасе адбылася рэканструкцыя адной з бітваў часоў паўстання 1863 году. Рэканструкцыя адбылася ў рамках фестывалю жывой гісторыі “Каўнас 1863. За вашу і нашу свабоду!”.Аднавіць падзеі 150 гадовай даўніны з’ехаліся аматары гісторыі з Літвы, Польшчы, Беларусі, Расіі і Украіны, піша Салідарнасць.Сапраўдны лагер паўстанцаў разгарнуўся ў парку Сантакас. Усе ахвотныя маглі пабачыць зброю тых часоў, крэмневыя і капсульныя стрэльбы, амуніцыю і, канешне, славутыя касінерскія пікі, пераробленыя з косаў. Дарэчы, кавалі з Варшавы давалі майстар-клас кавальскай справы, дэманструючы як звычайная каса пераўтвараецца ў грозную зброю, якую паўстанцы актыўна выкарыстоўвалі супраць рускай кавалерыі. Рубрика: культура