![]()
Сёньня Камітэт у замежных справах Кангрэсу ЗША будзе разглядаць «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі».
У сераду гэты дакумэнт быў ухвалены адным з падкамітэтаў, рпаедамляе Радыё Свабода.
«Фальсыфікацыя на выбарах 19 сьнежня 2010 году і ціск на дэмакратычных актывістаў і незалежных журналістаў дыктатуры Лукашэнкі падкрэсьліваюць неабходнасьць прыняцьця такога дакумэнту», - заявіў аўтар законапраекту, кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт.
Гэтымі днямі Кангрэс ЗША разглядае прадаўжэньне дзеяньня Акту аб дэмакратыі ў Беларусі – закону, прынятага у 2004 годзе.
Рубрика: политика